rss   lj   del.icio.us

8.7.2008

Гран Пры Брытаніі. Перамога Гамільтана пад дажджом


26.6.2008

Гран Пры Францыі. Перамога Масы і няўдача Райканена

Пасьля ўдалых гастроляў у Канадзе Вялікі цырк ізноў вярнуўся ў Эўропу.

9.6.2008

Гран Пры Канады. Кубіца зрабіў гэта!

Ад Гран Пры Канады заўсёды трэба чакаць нечаканасьцяў і сэнсацыяў. Так сталася і ў 2008 годзе. Яшчэ ў кваліфікацыі стан асфальтавага пакрыцьця ўнес карэктывы ў стартавую расстаноўку пілотаў. А ў гонцы славуты сэйфці кар вырашыў зыход гонкі.

26.5.2008

Гран Пры Монако. Гонка на выжываньне

У чэмпіянаце новы лідэр. Пасьля драмы з элемэнтамі трылеру ў Монтэ Карло на першы радок узняўся пілот McLaren Люіс Гамільтан.
Скудэрыя, нягледзячы на посьпех у кваліфікацыі, не парадавала сваіх аматараў. Маса прапусьціў наперад Кубіцу і Гамільтана з-за няўдалай стратэгіі, а Райканен запомніўся трукам у стылі самурая Такумы Саты, калі ўехаў у зад Адрыяну Зуцілю за […]

12.5.2008

Апытанка: Ferrari — любімая каманда наведвальнікаў F1BY.com

Па выніках галасаваньня Прыз глядацкіх сымпатый F1BY.com 2007-2008 дастаецца камандзе Ferrari. Сымпатызуе італьянскай стайні 59% аўдыторыі сайту. Удвая менш прыхільнікаў у BMW і McLaren. А самай непапулярнай камандай аказалася Toyota.
Дзякуй усім, хто прыняў удзел у галасаваньні
Рэзультаты цалкам:

Гран Пры Турэччыны. Маса перамагае і робіцца прэтэндэнтам на тытул

Выдатнае выступленьне Феліпэ Масы прынела бразільцу трэці запар Вялікі Прыз Турэччыны! Феліпэ заваяваў поўл і упэўнена правёў гонку, апярэдзіўшы сваіх супернікаў Люіса Гамільтана і Кімі Райканена.
Старт гонкі (РЕН-ТВ).

McLaren адмецілася нестандартнай тактыкай трох піт-стопаў.

6.5.2008

Бывай, Super Aguri…


28.4.2008

Гран Пры Гішпаніі. Чарговы дубль Ferrari!

Дамінаваньне італьянскай каманды працягваецца. Пачатак эўрапейскага сезону застаўся за Ferrari, і, судзячы па ўсім, шанцы канкурэнтаў (McLaren і BMW) з кожнай гонкай памяншаюцца.
Кімі Райканен ўпэўнена ўзяў поўл, і нішто не замінула фіну перамагчы ў першым эўрапейскім Гран Пры. Яго напарнік Маса стаў у нядзелю другім, аформіўшы для Ferrari ўжо другі ў гэтым сезоне […]

6.4.2008

Гран Пры Бахрэйна. Маса затыкае рот сваім крытыкам

Трэці этап Формулы 1, што прайшоў у Бахрэйне, пацьвердзіў дамінуючыя пазіцыі Ferrari.
Амаль увесь ўік-энд прайшоў пад сьцягамі італьянскай каманды. Толькі ў суботу па выніках кваліфікацыі поўл нечакана дастаўся паляку Роберту Кубіцы. Пілот BMW выдатна праехаў хуткае кола па трасе Сахіра і апярэдзіў сваіх больш тытулаваных супернікаў. Поўл для паляка і для BMW аказаўся першым у […]

23.3.2008

Гран Пры Малайзіі. Дамінуючая перамога Райканена!

Пераможцам чарговага этапу Формулы 1 стаў лідэр каманды Ferrari Кімі Райканен. Другім фінішаваў пілот BMW паляк Роберт Кубіца, а трыцім стаў яшчэ адзін фін — Хэйкі Кавалайнен.
Рэабілітацыя каманды Фэрары за правальны Гран Пры Аўстраліі не прымусіла сябе чакаць. Ужо праз тыдзень, у Куала Лумпур, італьянская стайня разграміла сваіх супернікаў. У суботу Маса і Райканен заваявалі […]

16.3.2008

Гран Пры Аўстраліі: Гамільтан выдатна пачынае сезон

Пілот McLaren-Mercedes Льюіс Гамільтан перамог у першым Гран Пры сезона Формулы 1. З чым яго і віншуем! Дзеючы чэмпіён Кімі Райканен, пацярпешы ад праблем на кваліфікацыі, у гонцы не паказаў сябе тру айсмэнам, нягледзячы на добрую хуткасьць і імкненьне да барацьбы. Надапускаў памылак і сышоў за 4 колы да фінішу з-за праблем з рухавіком.

12.3.2008

Гран Пры Аўстраліі. Расклад трансляцыі на БТ

Нядзеля, 16 сакавіка
00:01 Формула-1. Гран Пры Аўстраліі. Кваліфікацыя. (у запісе)
06:25 Формула-1. Гран Пры Аўстраліі. Гонка. Прамая трансляцыя.

14.2.2008

Набліжаецца вясна і Формула 1. Пачатак — 14 сакавіка!

Вось ужо на сёмай перадачы імчыць да нас вясна, а разам зь ёй і новы сезон Формулы 1.
2007 год стаў цяжкім для Вялікіх гонак. Быў перажыты шпіёнскі скандал, а таксама сваркі McLaren са сваім пілотам. Але ўсё гэта — ў мінулым. Наперадзе новы цікавы сезон і 18 Гран Пры.
У рэгламенце значных зьмяненьняў няма, акрамя адмены […]

7.1.2008

Відэа: Першыя тэсты F2008

Ferrari правяла першыя тэсты новай мадэлі F2008. Адбыліся яны на трасе італьянскай каманды ў Фіёрано на наступны дзень пасьля афіцыйнай прэзентацыі. Кіраваў балідам мінулагодні чэмпіён Формулы 1 Кімі Райканен. Фінам было пераадолена 55 колаў. Лепшы час склаў 1:00,897.

McLaren паказала новы MP4-23

У наступны дзень пасьля прэзентацыі F2008, каманда Vodafone McLaren Mercedes паказала свой новы балід MP4-23. Спецыяльные пампезнае мерапрыемстве ў музеі Mercedes-Benz у Штутгарце выпадкова супала з 23-годдзем лідэра McLaren Люіса Гамільтана. Падарунак спадабаўся маладому брытанцу.
Люіс Гамільтан: “Vodafone McLaren Mercedes MP4-23 — найкруцейшы падарунак на дзень народзінаў, які толькі можна атрымаць!.. Я пратэстую яе ўпершыню […]






 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Нямеччыны 2008, Хокенхайм

Hockenheim Формула 1

18 ліпеня 2008
11:00-12:30 Практыка
15:00-16:30 Практыка

19 ліпеня 2008
12:00-13:00 Практыка
15:00 Кваліфікацыя

20 ліпеня 2008
15:00 Гонка

Live timing


 ▪ АПОШНІЯ КАМЭНТЫ

lodar: Вынікі цікавыя, але прагназуемыя.

Nick: Спадар админ, каманды Spyker ужо няма. Зараз яна называецца Force...

lodar: Дзякуй! А калі вы ўжо свой адрамантуеце?

bL8dy_R8ts: Классны сайт, Лодар.

lodar: “Прыкладны склад каманд у 2008″ — удакладніў спіс


 ▪ АПЫТАНЬНЕ

Якая з дзвух каманд возьме больш пойнтаў у Кубку канструктараў 2008?

Loading ... Loading ...

 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2008



01. Гамільтан
02. Маса
03. Райканен
04. Кубіца
05. Хайдфельд
06. Кавалайнен
07. Трулі
08. Ўэбер
09. Алёнса
10. Барыкела
11. Росберг
12. Накаджыма
13. Култхард
14. Глок
15. Фэтэль
16. Батан
17. Піке
18. Бурдэ

48
48
48
46
36
24
20
18
13
11
8
8
6
5
5
3
2
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2008

01. Ferrari
02. BMW
03. McLaren-Mercedes
04. Toyota
05. Red Bull
06. Williams
07. Renault
08. Honda
09. Toro Rosso

96
82
72
25
24
16
15
14
7


Партнэры:

© 2003—2008 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь